Kamentar

Галоўнае – ананімнасць: юрыст Кірылюк даў парады пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Шыльда на Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Крыніца: zerkalo.io
Шыльда на Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Крыніца: zerkalo.io

Рашэнне Вярхоўнага Суду РБ аб прызнанні Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (ЕГУ) «экстрэмісцкай арганізацыяй» стала чарговым крокам у палітычным пераследзе іншадумства. Праўнік НАУ і дэлегат Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк тлумачыць, што стаіць за гэтым крокам уладаў, і дае рэкамендацыі, як не стаць ахвярай чарговай хвалі рэпрэсій.