Gistoryi

Улады спрабуюць уратаваць чарговую кампанію. Згадваем, як беларусы гадамі плацяць за правалы

img
Стэнд Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі на аграпрамысловым форуму «Дзень сібірскага поля – 2025». Фота: bnbc.by

Чыноўнікі, падобна, прыдумалі, як уратаваць Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, якая працуе нездавальняльна, улічваючы ўкладанні. «Белсат» даведаўся, як менавіта яе хочуць ратаваць, а таксама згадаў, у якія прадпрыемствы ўлады гадамі ўліваюць бюджэтныя грошы, але поспехаў ніяк не могуць дамагчыся.