У Беларусі праходзяць суботнікі – як усеагульны для краіны (так званы рэспубліканскі), прызначаны сёлета на 18 красавіка, так і рэгіянальныя, якія прызначаюць мясцовыя ўлады. Фармальна ўдзел уважаецца добраахвотным, аднак у беларусаў рэгулярна ўзнікаюць пытанні: ці можна адмовіцца, ці абавязаны пералічваць грошы – і ці сапраўды за адмову могуць пакараць. «Белсат» разам з юрыстамі сэрвісу Legalhub.help разбіраўся, дзе праходзіць мяжа паміж «добраахвотна» і «абавязкова».