У Беларусі абнавілі спісы прафесіяў, якія даюць права на датэрміновую пенсію за працу ў шкодных і цяжкіх умовах – выдалілі больш за 800 пазіцыяў. Некаторыя «панізілі» са скрайне цяжкіх да проста цяжкіх. Навошта гэта было зроблена? Чаго такім чынам спрабуе дасягнуць дзяржава? І як гэта адаб’ецца на працаўніках? Абмяркоўваем з эканамісткаю, прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях эканомікі ды фінансаў Алісаю Рыжычэнкай і прадстаўніком дэмакратычнага прафсаюзнага руху Дзянісам Садоўскім.
Analityka
Першы крок да падвышэння пенсійнага веку: чаму скарацілі спіс прафесіяў для датэрміновай пенсіі?