Naviny

Орбан прайграў выбары і павіншаваў апазіцыянера Мадзяра з перамогаю

Петэр Мадзяр з паплечнікамі пасля перамогі на парламенцкіх выбарах
Петэр Мадзяр з паплечнікамі пасля перамогі на парламенцкіх выбарах, Будапэшт, Вугоршчына, 12 красавіка 2026 года. Скрыншот трансляцыі peter.magyar у Facebook

Пакуль яшчэ дзейны прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан, які 16 гадоў быў ва ўладзе, і ягоная партыя «Фідэс» з разгромам прайгралі на выбарах 12 красавіка. Перамогу святкуе апазіцыйны лідар Мадзяр, чыя маладая партыя прэтэндуе на канстытуцыйную большасць у парламенце.