Увесь свет адзначае Дзень касманаўтыкі 12 красавіка. 65 гадоў таму ў гэты дзень чалавек упершыню здзейсніў касмічны палёт. Гэта быў савецкі касманаўт Юрый Гагарын. Напярэдадні гадавіны гэтае даты людзі зноў адправіліся ў космас – місія NASA Artemis-2 здзейсніла аблёт Месяцу. Гэтым разам чалавек рыхтуецца каланізаваць Месяц. Як гэта можа паўплываць на жыццё на зямлі і дзе месца Беларусі ў гэтым працэсе, абмеркавалі з экспертам.