рэпартаж

«Мінімум маркетынгу, максімум сэнсу». У Варшаве адкрылася выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць»

Лявон Вольскі спявае падчас адкрыцця сваёй выставы жывапісу ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 11 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Лявон Вольскі спявае падчас адкрыцця сваёй выставы жывапісу ў Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 11 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве 11 красавіка адкрылася выстава жывапісу «Лес чуе, а поле бачыць» вядомага беларускага музыкі, пісьменніка і мастака Лявона Вольскага. У экспазіцыі – 11 работ, якія эмануюць туманамі, настальгіяй і таямнічымі сэнсамі. Гэта першая персанальная выстава легенды беларускай рок-сцэны. «Белсат» пабываў на вернісажы.