Місія Artemis 2 паспяхова завяршылася – карабель Orion з чатырма астранаўтамі на борце вярнуўся на зямлю. 10 красавіка каля 17:08 паводле мясцовага часу (00:08 11 красавіка паводле Грынвічу) ён прывадніўся ў Ціхім акіяне ля берагоў Каліфорніі. Як гэта праходзіла, распавядае Руская служба ВВС, якая ў жывым эфіры сачыла за завяршэннем месяцавай місіі.