Shuflyadka

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы?

Сапоцкінскія пісанкі ў Гарадзенскай вобласці
Сапоцкінскія пісанкі ў Гарадзенскай вобласці, Беларусь. 18 красавіка 2025 года. Фото: БелТА

Велікодныя традыцыі ў Беларусі не абмяжоўваюцца толькі фарбаваннем яек, выпяканнем булак і асвячэннем гэтага ўсяго ў царкве. У розных рэгіёнах нашай краіны дасюль захаваліся цікавыя звычаі. Шмат якія з іх маюць яшчэ паганскія карані, якія арыгінальна спалучыліся з хрысціянствам. Некаторыя ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў. Сабралі самыя цікавыя з іх.