Naviny

Еўразвяз напоўніцу запусціў лічбавую сістэму кантролю межаў. Што зменіцца

Слуп на польска-беларускай мяжы
Слуп на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Straż Graniczna / X

З 10 красавіка ў Еўразвязе павінна запрацаваць напоўніцу лічбавая сістэма кантролю за перасячэннем вонкавых межаў. У пашпарты маюць перастаць ставіць пячаткі. І звычайны, і біяметрычны беларускі пашпарт застаецца сапраўднымі дакументамі для ўезду ў краіны Еўразвязу.