Naviny

Пракуратура Літвы пачала расследаванне ў звязку з «Клайпедскай Народнай Рэспублікаю»

Клайпеда
Клайпеда. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Mantas Volungevicius / Wikimedia Commons

У Літве пачалі дасудовае расследаванне ў факце магчымага спрыяння замежнай дзяржаве пасля з’яўлення ў сацсетках публікацыяў аб так званай «Клайпедскай Народнай Рэспубліцы». Пра гэта паведамляе LRT са спасылкаю на літоўскую пракуратуру.