Naviny

У Гарадзенскай вобласці пасля ўкусу кляшча жанчына трапіла ў рэанімацыю

Клешч на чалавечай скуры
Клешч на чалавечай скуры. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Erik Karits / Unsplash.com

У Гарадзенскай вобласці ўкус кляшча прывёў да цяжкіх наступстваў – пажылая жанчына апынулася ў рэанімацыі з парушэннем нервовай сістэмы. Пра гэта дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Горадня» апавяла галоўная доктарка Гарадзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай больніцы Наталля Малышка.