Kamentar

Жук будзе наводзіць парадкі пасля «свавольства» Маркава ў Мінінфарме – медыяэксперт

img
Новы міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. Фота: БелТА

Новы міністр інфармацыі Дзмітрый Жук будзе разграбаць наступствы «свавольства» свайго папярэдніка Марата Маркава, які залез на дзялянку прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. Такім меркаваннем з «Белсатам» падзяліўся галоўны аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі. Абмеркавалі з экспертам таксама прызначэнне Маркава ў Мінкультуры і з’яўленне нарэшце кіраўніка ў БелТА.