Naviny

СМІ: Сахашчык купіў даччыную кампанію буйнога расейскага онлайн-рэтэйлера ў Бельгіі

Валерый Сахашчык. Фота: «Белсат»
Валерый Сахашчык. Фота: «Белсат»

Пасля сыходу з пасады прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальнай бяспецы і абароне ў жніўні 2024 года Валерый Сахашчык засяродзіўся на развіцці сямейнага бізнесу ў Польшчы. Каля месяца таму ён набыў бельгійскую кампанію Bygalamart B.V., піша «Наша Ніва».