Kamentar

Каардынацыйная рада так і не зрабілася протапарламентам. Эксперт расказаў чаму

каардынацайная рада
Удзельнікі слуханняў кіраўніцы Аб’днанага пераходнага кабінету Беларусі Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе назіраюць за спрэчкай, што паўстала праз датэрміновае сканчэнне слуханняў. Варшава, Польшча. 7 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Каардынацыйная рада не сталася протапарламентам, а яе асноўныя функцыі не выконваюцца, што, сярод іншага, вядзе да страты інтарэсу да КР у яе ўласных чальцоў. Такім меркаваннем у эфіры «Белсату» падзяліўся палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, які калісьці быў парламенцкім карэспандэнтам – працаваў у сапраўдным парламенце, Вярхоўным Савеце ў 90-я гады.