Analityka

Канец сябра Пуціна і Лукашэнкі? Выбары, што могуць перавярнуць Вугоршчыну

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан
Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан падчас мітынгу ў Дзень амерыканска-вугорскага сяброўства напярэдадні парламенцкіх выбараў. Будапэшт, 7 красавіка 2026 года. Фота: Jakub Porzycki / NurPhoto via Getty Images

12 красавіка ў Вугоршчыне пройдуць выбары, што могуць стацца канцом эпохі Віктара Орбана – або, наадварот, замацаваць ягоную сістэму яшчэ на гады. «Белсат» распавядае, як вугорскі прэм’ер за 16 гадоў выбудаваў «неліберальную дзяржаву» і чаму гэтыя выбары важныя для ўсяго Еўразвязу.