Analityka

Ці плануе моладзь з’язджаць з Беларусі, чаго асцерагаецца і што абірае паміж Захадам і Усходам – даследаванне

Дзяўчаты робяць сэлфі падчас святкавання Купалля ў Менску, Беларусь. 7 ліпеня 2023 года. Фота: Stringer / Anadolu Agency / Abaca Press / East News
Дзяўчаты робяць сэлфі падчас святкавання Купалля ў Менску, Беларусь. 7 ліпеня 2023 года. Фота: Stringer / Anadolu Agency / Abaca Press / East News

Моладзь у Беларусі пасля 2020 года жыве без адчування катастрофы – але і без адчування спакою. Маладзёны будуюць планы, адаптуюцца і шукаюць баланс паміж бяспекай і свабодай, застаючыся ў стане пастаяннай напружанасці. Для гэтага пакалення крызіс стаў новай нормай – і менавіта ў гэтых умовах фармуюцца яго выбары. Усё часцей маладыя людзі думаюць пра здароўе, дабрабыт і «план Б» – на выпадак, калі ўмовы пагоршацца, – гэта вынікае з даследавання Цэнтру новых ідэяў.