Gistoryi

«Трэба рыхтавацца». Былы каліновец Бланш раіць беларусам прайсці вайсковую падрыхтоўку

Былы ваяр палка імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Турцэвіч з пазыўным Бланш. Варшава, Польшча. 2 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Былы ваяр палка імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Турцэвіч з пазыўным Бланш. Варшава, Польшча. 2 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Былы ваяр палка імя Кастуся Каліноўскага, пілот дронаў, кавалер медаля «За баявыя заслугі» 19-гадовы беларус Андрэй «Бланш» Турцэвіч успамінае ў размове з «Белсатам», як зазірнуў у вочы смерці, а потым – як быў запёрты расейскім дронам у вясковай прыбіральні. Хлопец тлумачыць, чаму вайна – гэта не шахматы і чаму пасля года на фронце ён вырашыў звольніцца і працягнуць навучанне ў Варшаўскім універсітэце.