Naviny

Лукашэнка раскрытыкаваў БНБК за слабыя вынікі і адмовіў у новых датацыях

Офіс Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі
Офіс Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка сабраў нараду ў справе развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) і жорстка раскрытыкаваў яе працу. Ён нагадаў, што праект першапачаткова падаваўся як адзін з самых перспектыўных для беларускага АПК і экспарту, аднак цяпер дзяржава не бачыць чаканай аддачы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.