Пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам ЗША знялі санкцыі з беларускіх вытворцаў калійных угнаенняў у абмен на далейшае вызваленне палітвязняў. Хоць Еўразвяз падоўжыў свае абмежаванні як мінімум да лютага 2027 года, у Літве ўжо абмяркоўваюць магчымыя схемы, пры якіх беларускі калій фармальна можа стаць «амерыканскім» і трапіць на вонкавыя рынкі праз Клайпедскі порт. Афіцыйна Вашынгтон гэтага не патрабуе, але, як сцвярджаюць літоўскія палітыкі, тэма ўгнаенняў рэгулярна з'яўляецца на перамовах, піша LRT.