Naviny

Пад Менскам і ў Горадні вецер паваліў дрэвы. Сіноптыкі папярэджваюць аб непагадзі і найбліжэйшымі днямі

непагадзь
Паваленае ветрам дрэва пад Менскам. Фота: «Метеовайб»

Вецер паваліў дрэвы пад Менскам і ў Горадні 6 красавіка. 7 красавіка сіноптыкі таксама заклікаюць быць гатовымі да небяспекі. Напрыклад, у Менску абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер. Расказваем, якім будзе надворʼе найбліжэйшымі днямі.