За апошнія два дзесяцігоддзі ў Беларусі прыкметна вырасла доля людзей з лішняю вагой і атлусценнем. Пры гэтым на фоне такой тэндэнцыі захоўваецца і супрацьлеглая праблема – недастатковая маса цела ў падлеткаў. «Белсат» вывучыў звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту і прасачыў, як мяняліся гэтыя паказнікі.