Kamentar

«Павольны шлях у прорву»: эканаміст Зміцер Крук пра стагнацыю, ілюзію высокіх заробкаў і будучыню Беларусі

Беларускія грошы. Крыніца: vgr.by
Беларускія грошы. Крыніца: vgr.by

Нягледзячы на бачны рост заробкаў і часовы спажывецкі аптымізм, беларуская эканоміка ў стане глыбокай стагнацыі. Калі сітуацыя не зменіцца, праз 10–15 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая горш за жыхара суседняй Польшчы, а краіна працягне імкліва страчваць чалавечы капітал. Што замінае эканамічнаму росту, чаму цяперашнія грошы ў кішэнях – з'ява хуткаплынная і якім чынам татальная прывязка да Расеі цягне краіну на дно? Гэтыя пытанні ў «Раніцы з «Белсатам» абмеркавалі з старэйшым навуковым супрацоўнікам даследчага цэнтру BEROC эканамістам Змітром Круком.