Беларускі рэжым пачаў выкарыстоўваць новую форму рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў – ануляванне пашпартоў вызваленым і высланым за мяжу палітвязням. Праваабаронца Леанід Судаленка ў эфіры «Раніцы з «Белсатам» расказаў, як гэтае «прававое бязмежжа» пазбаўляе людзей фундаментальных правоў і стварае рызыку безграмадзянства. Ці паўплывае гэты крок афіцыйнага Менску на магчымыя перамовы з Захадам, чаму ўлады ідуць шляхам Нікарагуа і ці пагражае масавае ануляванне дакументаў усім беларусам, якія з'ехалі пасля 2020 года?
Kamentar
Без міжнароднай рэакцыі ануляванне пашпартоў можа пагражаць усім уцекачам ад рэжыму