Ці не сарвуць рэпрэсіі ў Беларусі перамовы са Штатамі? Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў «Студыі» на «Белсаце» звяртае ўвагу на іншае: Трамп непрадказальны. Можа нечакана патэлефанаваць Лукашэнку, можа сапраўды пайсці на складаную нафтавую схему, а можа і спыніць кіраванне чарговага дыктатара проста падчас перамоваў.