Naviny

Беларускія памежнікі не пускаюць расейцаў у Еўропу. Што адбываецца?

Польшча
Аўтобус «Менсктранс» на вакзале «Варшава Заходняя». Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Беларускія памежнікі знялі з аўтобуса ў Польшчу грамадзян Расеі, паведамляюць крыніцы «Белсату». Патлумачылі гэта новаўвядзеннямі, якія ўступілі ў сілу 1 красавіка. «Белсат» даведаўся, у чым можа быць справа.