Колькасць нямецкіх візаў, якія атрымліваюць беларусы, змяншаецца. Тэрмін большасці з іх цяпер складае менш за год, а перыяд чакання налепкі ў пашпарт, наадварот, ужо даўжэйшы за год. Адначасова Нямеччына застаецца самаю лаяльнаю да беларусаў у візавым пытанні краінаю Еўразвязу, піша Deutsche Welle.