У сацыяльных сетках усё часцей можна сустрэць публікацыі расейцаў датычна магчымага пераезду ў нашую краіну. Але часцяком суседзі не да канца разумеюць, чым ёсць Беларусь. Каб дапамагчы з гэтым, «Белсат» папрасіў экспертаў расказаць, з якімі негатыўнымі наступствамі могуць сустрэцца грамадзяне РФ пры пераездзе.