У Берасцейскай вобласці фіксуюць рост захворвання на шаленства сярод жывёлін. Паводле спецыялістаў, з пачатку года ў рэгіёне правялі 280 даследаванняў, і ў 25 выпадках дыягназ пацвердзіўся – гэта прыкладна ў пяць разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».