Служба вайсковай выведкі і бяспекі Латвіі (MIDD) апублікавала штогадовую справаздачу за 2025 год, у якой раскрыла імёны сямі меркаваных разведчыкаў – шасці афіцэраў ГРУ Расеі і аднаго супрацоўніка беларускай вайсковай выведкі. У ведамстве сцвярджаюць, што яны датычныя да агентурнай дзейнасці супраць Латвіі.