Naviny

Наўседа назваў умовы дыялогу з Менскам: вяртанне фур, месяц без кантрабанды і мігрантаў

вільня
Шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. Фота: Белсат

Менскія ўлады мусяць праявіць «добрую волю», каб Літва пайшла на дыялог. Беларусь мусіць спыніць патокі метэазондаў з кантрабандай і нелегальную міграцыю, а таксама вярнуць фуры. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа тэлеканалу tv3.lt.