Разам з навінамі пра вызваленні ў калоніі прыходзіла не толькі надзея, але і цяжкае, стомнае чаканне. Былы палітвязень, вызвалены і вывезены ў Літву 19 сакавіка 2026 года ў групе з 15 чалавек, расказаў «Белсату», як навіны пра магчымую волю часта рабіліся не палёгкай, а крыніцай наймацнейшага маральнага напружання.