Тэлевядоўца «Белсату» і спявачка Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўраў на падтрыманне палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка. Гэта сродкі, што засталіся пасля збору на лячэнне яе маці. Пра гэта паведаміў фонд салідарнасці BYSOL.