Грамадзяне суседніх краінаў ЕЗ сталі часцей прыязджаць у Беларусь па бензін. Гэта пацвердзілі «Белсату» на некалькіх АЗС у заходнім памежжы. Усё праз тое, што ў рынкавых эканоміках разам з нафтаю даражэе паліва, а ў нашай краіне гэта працуе іначай. Прычым цешыцца з такога беларускага «сацыялізму» не варта, кажа эканамістка Настасся Лузгіна.