Белстат апублікаваў свежую статыстыку па злачыннасці – без дадзеных па палітычных і «экстрэмісцкіх» артыкулах. «Белсат» прааналізаваў лічбы: крадзяжы і вулічны крымінал сыходзяць, а махлярства застаецца на анамальна высокім узроўні, нягледзячы на зніжэнне за апошні год. Пры гэтым расце і ўзровень хабарніцтва.