Уначы з 30 на 31 сакавіка Эстонія зафіксавала ў сваёй паветранай прасторы некалькі дронаў. Гэта, па ўсёй верагоднасці, былі ўкраінскія беспілотнікі, што збіліся з курсу, бо Украіна ў той час атакавала расейскія аб’екты каля ўзбярэжжа Балтыйскага мора, паведаміў кіраўнік аддзелу стратэгічных камунікацыяў Сілаў абароны Эстоніі палкоўнік Уку Аральд.