Як Польшча выбудоўвае адносіны з Беларуссю? Намеснік маршалка Сенату Міхал Каміньскі кажа «Белсату», што ёсць два напрамкі: беларускі народ і ўлада над гэтым народам. Да народу ў палітыкаў пазітыўнае стаўленне. Да Лукашэнкі ж у Польшчы і нават Еўропы няма такіх інструментаў, якія ёсць у ЗША: Польшча не можа прыгразіць Лукашэнку лёсам Мадура.