Naviny

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт BBC

img
Сайт BBC. Крыніца: bbc.com

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт BBC, заўважыла «Вясна». Выглядае, што экстрэмісцкай назваць хацелі толькі расейскую службу BBC, але цяпер у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» цэлы сайт www.bbc.cоm.