Gistoryi

«Хтосьці кажа "Іра" – я, сцепануўшыся, выпростваюся». Экс-палітзняволеная Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне

Былая палітзняволеная Ірына Шчасная ў беларускім «пункце нязломнасці» ў Кіеве
Былая палітзняволеная Ірына Шчасная ў беларускім «пункце нязломнасці» ў Кіеве, Украіна. Фота суразмоўцы

У траўні 2024-га на волю выйшла палітзняволеная, рэдактарка тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная, якая спачатку з'ехала з Беларусі, а пасля вярнулася і была затрыманая. Жанчына адсядзела ўвесь тэрмін паводле абвінавачання ў «рыхтаванні да ўдзелу ў масавых беспарадках» – суд прысудзіў ёй 4 гады калоніі. «Белсат» сустрэўся з Ірынай у Кіеве, дзе яна валанцёрыць у адкрытым беларусамі «пункце нязломнасці». Мы паразмаўлялі пра жыццё на волі і пра тое, як зняволенне паўплывала на ейнае жыццё.