рэпартаж

У горадзе Марка Шагала адкрылася першая на поўдні Францыі беларуская выстава ў выгнанні

img
Карціна «Беларуская Венера». Фота: Valeria N

Праект Tales & Stories аб’яднаў беларускіх мастакоў, вымушаных пакінуць радзіму, у Сэн-Поль-дэ-Вансе. У выніку праект упершыню маштабна прэзентаваў творчасць беларускіх мастакоў на Блакітным беразе. Экспазіцыя аб’яднала больш за два дзясяткі работаў – жывапіс, скульптуры, васковыя аб’екты і партрэты. Удзел у ёй бяруць беларускія мастачкі Яна Чарнова, Наста Рыдлеўская, Марыя Гвардзейцава, а таксама французскія аўтары Жэрэмі Кляйнбэрг, Miquaseo і Марыя Пузіна. Журналістка «Белсату» пабывала на адкрыцці і паглядзела, як гэты праект стаўся магчымым.