Analityka

Freedom in the World 2026: Беларусь – на дне рэйтынгу свабоды

Сілавікі падчас задушэння пратэстаў у Менску
Сілавікі падчас здушэння пратэстаў у Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Беларусь замацавалася сярод самых несвабодных краінаў свету – і за апошнія гады сітуацыя не змянілася. Паводле звестак дакладу Freedom in the World 2026 арганізацыі Freedom House, пасля пратэстаў 2020 года ўзровень правоў і свабодаў у краіне рэзка ўпаў і застаецца на мінімальным узроўні. «Белсат» прааналізаваў, як выглядае Беларусь у новым рэйтынгу на фоне суседзяў і свету.