Naviny

Беларус абвясціў сухую галадоўку, каб ЗША дапамаглі палітвязню Латыпаву

Акцыя Аляксандра Андрушкевіча каля амбасады ЗША ў Вільні. Фота: Dzmitry Kazlou / Facebook
Акцыя Аляксандра Андрушкевіча каля амбасады ЗША ў Вільні. Фота: Dzmitry Kazlou / Facebook

Беларус Аляксандр Андрушкевіч 26 сакавіка ў Вільні абвясціў сухую галадоўку, патрабуючы, каб адміністрацыя ЗША ў перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам паўплывала на лёс палітвязня Сцяпана Латыпава. Пра гэта ў Facebook паведаміў былы палітвязень, блогер Сяргей Казлоў.