Расейскія планы на вяснова-летні наступ з мэтаю захопу ўкраінскага «поясу фартэцыяў» на Данбасе пакуль не дае плёну. Украінскія контратакі наадварот прыносяць пэўны поспех і вымушаюць РФ перакідваць свае сілы. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW).