Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справах Беларусі Джон Коўл заявіў, што беларускія калійныя ўгнаенні маглі б быць вельмі карысныя для Злучаных Штатаў і павінны праходзіць праз Літву. Ён выказаў надзею, што Літва пагодзіцца правесці двухбаковую сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, перадае LRT.