рэпартаж

«Гісторыя на гэтым не заканчваецца». Аляксандр Смалянчук – пра перамогі і паразы БНР

Гісторык Аляксандр Смалянчук выступае з прэзентацыяй «Параза і перамога БНР» у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат
Гісторык Аляксандр Смалянчук выступае з прэзентацыяй «Параза і перамога БНР» у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 25 сакавіка 2026 года. Фота: Белсат

25 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі прафесар і доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук апавядаў пра паразы і перамогі Беларускай Народнай Рэспублікі. «БНР не стала дзяржавай, але гісторыя на гэтым не заканчваецца», – сцвердзіў выступоўца. Сустрэча з гісторыкам на Дзень Волі сабрала поўную залу. «Белсат» пабываў на імпрэзе.