У Менску звярнулі ўвагу на расколіны на пуцеправодах – у адным выпадку пашкоджанні з'явіліся на апорах, у другім – на канструкцыях пасля нядаўняга рамонту. Пры гэтым у камунальнай службе запэўніваюць, што пагрозы бяспецы няма, пішуць «Менск-Навіны».