Analityka

Беларусь сталася прахадным дваром для ўкраінскіх беспілотнікаў падчас атак на Расею

Украінскія вайскоўцы наладжваюць беспілотнік «Пасэйдон», перш як скіраваць яго ў бок пазіцыяў расейскіх войскаў у неўстаноўленым месцы паблізу лініі фронту на Данецкім кірунку, Украіна. Фота: Yevhen Titov / Abaca Press / East News

Украінскія беспілотнікі на гэтым тыдні моцна панішчылі расейскую нафтавую інфраструктуру на Балтыйскім моры. Выглядае, што прыляцелі на Балтыку праз тэрыторыю Беларусі. І, падобна, у нашай краіне яны пачуваліся амаль як удома.