Управа польскага Элку, што ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве, 25 сакавіка на гарадской ратушы вывесіла бел-чырвона-белы сцяг на знак салідарнасці з дэмакратычнаю Беларуссю. Акцыя сталася адказам на запыт мясцовай беларускай дыяспары, паведамляе карэспандэнт «Белсату».