ЗША змякчылі фінансавыя санкцыі супраць Беларусі, у ласку трапіў «Белінвестбанк», Банк развіцця і Мінфін нашай краіны. Прапаганда дала зразумець, што ўсё гэта – нібыта рыхтаванне да калійнай угоды з амерыканцамі. Эканаміст Дзмітрый Крук пракаментаваў «Белсату» гэтую версію і заявіў, што, калі дамовіцца з ЗША ўсё ж удасца, Беларусь атрымае адно толькі карысць, прычым не абавязкова фінансавую.