Vajna

Ва Украіне затрымалі беларускага ваяра Жэрара: у чым вінавацяць і што кажа жонка

img
Майдан незалежнасці ў Кіеве, Украіна. 22 траўня 2024 года. Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

Ва Украіне ў сярэдзіне сакавіка затрымалі беларускага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага з пазыўным Жэрар, які пачынаў ваяваць за Украіну ў складзе Палка Каліноўскага, а пасля сышоў і кіраваў беларускім падраздзяленнем «Тур» у складзе 225-га асобнага штурмавога палка ЗСУ, што браў удзел у Курскай аперацыі. Ваяры ў складзе «Тура» займаліся трафейнаю тэхнікаю – выцягвалі з поля бою і рамантавалі.